Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/11/988215_988216/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 01:07
11.01.2019 21:13 Культура

Беларускі фільм "Хрусталь" атрымаў узнагароду расійскай Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў

Мінск, 11 студзеня. Беларускі фільм "Хрусталь" рэжысёра Дар'і Жук уганараваны прэміяй "Белы слон" расійскай Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў у намінацыі "Лепшы дэбют" 2018 года. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 11 студзеня ў Маскве, паведамляе цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "Арт Карпарэйшн".

Раней "Хрусталь" атрымаў узнагароды фестываляў у Адэсе (Украіна), Тбілісі (Грузія), Браціславе (Славакія), Корке (Ірландыя), Выбаргу, Растове-на-Доне, Уладзівастоку (Расія). Драма з элементамі камедыі прыняла ўдзел у дзясятках міжнародных кінафорумаў. Прэм'ера фільма адбылася на фестывалі класа "А" ў Карлавых Варах (Чэхія). Акрамя таго, "Хрусталь" стаў першым фільмам за 22 гады, вылучаным ад Беларусі на атрыманне прэміі "Оскар".

Прэмія Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі "Белы слон", куды ўваходзіць каля 200 кіназнаўцаў, кінакрытыкаў і журналістаў, заснавана ў 1998 годзе.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН