Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/11/988219_988220/
Дата раздрукоўкі: 22.03.2019 17:08
11.01.2019 21:42 Спорт

37-гадовы Аляксандр Глеб працягне выступленне за БАТЭ

Мінск, 11 студзеня. 37-гадовы паўабаронца Аляксандр Глеб працягне выступленне за БАТЭ, паведаміў БелаПАН прэс-аташэ барысаўскага футбольнага клуба Сяргей Дашкевіч.

Паводле яго слоў, згодна з практыкай барысаўчан тэрмін дзеяння кантракта не абвяшчаецца.

Глеб гуляў за БАТЭ ў 1999—2000, 2012—2013, 2015, 2016 і 2018 гадах (119 матчаў, 8 галоў, 18 галявых перадач). У складзе каманды шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі (1999, 2012, 2013, 2015, 2016, 2018). Лепшы футбаліст краіны 2002 і 2004—2008 гадоў.

Выступаў за нямецкія "Штутгарт" і "Вольфсбург", англійскія "Арсенал" і "Бірмінгем", іспанскую "Барселону", турэцкія "Коньяспар", "Генчлербірлігі", расійскія "Крылы Саветаў". З 2001 года гуляе за нацыянальную зборную Беларусі (з перапынкамі).

14 і 21 лютага ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ сустрэнецца з "Арсеналам" — клубам, дзе Глеб правёў лепшыя гады ў кар'еры. Каманды ўжо сапернічалі восенню 2017 года ў групавым раўндзе гэтага турніру (англічане перамаглі 4:2 на выездзе і 6:0 дома), аднак Глеба тады не было ў складзе барысаўчан. Трэнерскі штаб БАТЭ адмовіўся ад паслуг, прапанаваных футбалістам, які, паводле яго слоў, хацеў прыгожа завяршыць кар'еру матчам з "Арсеналам".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН