Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/11/eu_988072_587001/
Дата раздрукоўкі: 21.06.2019 00:39
11.01.2019 10:57 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Кіраўнік МЗС Венгрыі 14 студзеня наведае Мінск

Мінск, 11 студзеня. Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта 14 студзеня наведае Мінск, паведамляе пасольства Беларусі ў гэтай краіне.

Падрыхтоўка візіту венгерскага міністра ў Мінск абмяркоўвалася 10 студзеня на сустрэчы Сіярты з паслом Беларусі Аляксандрам Панамаровым.

"Дыпламаты разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічнае ўзаемадзеянне. Падчас сустрэчы беларускі пасол таксама перадаў Петэру Сіярту копіі даверчых грамат", — паведамілі ў дыппрадстаўніцтве.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН