Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/12/988222_574896/
Дата раздрукоўкі: 21.06.2019 00:28
12.01.2019 11:58 Спорт, Эканоміка

Экіпаж МАЗа на чале з Вязовічам заняў трэцяе месца на марафонскім этапе "Дакара"

Мінск, 12 студзеня. Экіпаж каманды "МАЗ-СПОРТаўта" на чале з Сяргеем Вязовічам заняў трэцяе месца на марафонскім этапе "Дакара". Пяты спецучастак быў адным са складаных і экстрэмальных, але беларускія гоншчыкі не разгубіліся і праехалі яго без сур'ёзных праблем, паведамілі ў прэс-службе ААТ "МАЗ".

На пятым этапе гоншчыкі сутыкнуліся з рэчышчамі рэк, каньёнамі, жвіровымі адрэзкамі і бездаражжу з пяскамі і вострыя камянямі. Экіпажам трэба было праехаць 517 км, аднак частка маршруту была адмененая з-за моцнага туману.

"МАЗ" Сяргея Вязовіча праехаў спецучастак з трэцім вынікам — амаль 6 гадзін. Пераможцам стаў расіянін Эдуард Нікалаеў, які быў хутчэйшым на 6 хвілін. Следам ішоў яго партнёр па камандзе Дзмітрый Сотнікаў. У агульным заліку беларускі экіпаж адстае ад лідара ралі на 5 гадзін 36 хвілін.

"На фініш прыехалі разам з лідарамі заліку з "КАМАЗ-майстра". Наш экіпаж праехаў спецучастак ў іх тэмпе. Улічваючы нашы непрыемнасці ў другі і трэці дзень, мы вельмі рады вярнуцца на гэтыя пазіцыі", — растлумачыў Вязовіч.

Аляксей Вішнеўскі фінішаваў 9-м, праехаўшы спецучастак за 6 гадзін 23 хвіліны і прайграўшы прыкладна 30 хвілін. У абсалютным заліку беларускі экіпаж падняўся на 7-е месца, а да найлепшага часу яму не хапае 3 гадзін 12 хвілін.

З-за адмены часткі этапу вынікі іншых гоншчыкаў будуць падведзеныя арганізатарамі пазней.

Зараз экіпажы чакае дзень адпачынку. Далей ім трэба будзе пераадолець больш за 800 км па шляху ў Сан-Хуан дэ Маркона, з іх 309 км прыпадуць на спецучастак.

Марафон "Дакар-2019" праходзіць па тэрыторыі Перу. Ралі-рэйд займае 11 дзён і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкі праедуць прыблізна 5 тыс. км. Больш за палову маршруту пралягае праз пясчаныя трасы з вялізнымі дзюнамі і іншымі перашкодамі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН