14.01.2019 10:46 Эканоміка, Грамадства
Мініфарм абмежаваў доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў
Мінск, 14 студзеня. Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу аб выдзяленні пазык неабмежаванаму колу асоб.
Як адзначае ведамства, такое рашэнне прынята "ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 511 закона "Аб сродках масавай інфармацыі" 10 студзеня 2019 года".
У 2018 годзе Мінінфарм за аналагічныя парушэнні блакаваў доступ да 76 сайтаў.