Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/14/988350_445566/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 22:38
14.01.2019 13:30 Эканоміка, Фінансы

Долар падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на першых таргах тыдня

Мінск, 14 студзеня. 14 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, вырас — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0070 рубля (0,28%) і склаў 2,4708 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0039 рубля (0,18%) да 2,1542 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0080 рубля (0,25%) і склаў 3,2064 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта патаннела больш як на 1% у панядзелак, цана гатунку Brent апусцілася ніжэй за 60 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,2753 рубля і склаў 67,1920 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239