Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/14/988425_12345/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:11
14.01.2019 19:11 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка вызначыў фінансавую адказнасць БелАЭС за "ядзерны ўрон"

Мінск, 14 студзеня. Указ № 15 "Аб адказнасці за ядзерны ўрон" падпісаў 14 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам ствараецца механізм фінансавага забеспячэння адказнасці за ўрон, які ўзнік пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Указ вызначае мяжу адказнасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" за ўрон у памеры 150 млн спецыяльных правоў запазычання (СДР) па адным ядзерным інцыдэнце. Зараз гэта эквівалентна 452 мільёнам рублёў. У якасці формы фінансавага забеспячэння адказнасці аператара БелАЭС усталёўваецца страхаванне грамадзянскай адказнасці.

Палажэннямі дакумента вызначаюцца ўмовы ажыццяўлення страхавой дзейнасці пры страхаванні рызыкаў, якія ўзнікаюць у дзейнасці Беларускай АЭС. Арганізацыю і функцыянаванне сістэмы страхавання будзе забяспечваць Беларускі ядзерны страхавой пул, удзельнікамі якога стануць "Белдзяржстрах", "Белэксімгарант", Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя. Акрамя таго, устаноўленыя патрабаванні да дагавора страхавання адказнасці за ядзерны ўрон.

"Прыняцце ўказа дасць магчымасць забяспечыць выкананне Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у галіне грамадзянскай адказнасці за ядзерны ўрон, фінансавых гарантый абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, юрыдычных асоб, аб'ектаў навакольнага прыроднага асяроддзя", — падкрэсліваецца ў рэлізе.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239