Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/15/988493_445663/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 07:59
15.01.2019 13:15 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка прызначыў новых міністра транспарту і старшыню Дзяржстандарту

Мінск, 15 студзеня. Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня прызначыў Аляксея Аўраменку міністрам транспарту і камунікацый, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Аўраменка нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску. У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2010-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. З 2006 па 2013 гады займаў пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка і начальніка ўпраўлення транспарту, сувязі і інфарматызацыі апарату Савета міністраў Беларусі. Пасля чаго быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый. З 2016 года — першы намеснік міністра транспарту і камунікацый.

Папярэдні міністр транспарту Анатоль Сівак 24 лістапада мінулага года быў прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Лукашэнка таксама прызначыў Валянціна Татарыцкага новым кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Татарыцкі нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Ждановічы Стаўбцоўскага раёна. У 1986 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 2009-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У 2015 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржстандарту.

Папярэдні кіраўнік камітэта Віктар Назаранка быў вызвалены ад пасады ў верасні 2018 года ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239