Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/15/988495_800256/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:38
15.01.2019 12:11 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў мясцовых органаў улады

Мінск, 15 студзеня. Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

"У Мінску на павышэнне пайшлі адразу два кіраўнікі раённых адміністрацый — Аляксандр Дараховіч і Арцём Цуран, якія да цяперашняга часу узначальвалі Заводскі і Фрунзенскі раёны Мінска. Цяпер яны будуць працаваць намеснікамі старшыні Мінскага гарвыканкама", — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Узгодненае прызначэнне Генадзя Барысюка намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага ён працаваў кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста. У сваю чаргу гэтую пасаду зойме Валянцін Мілашэўскі, які з'яўляецца намеснікам старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

Павел Сілівончык памяняе пасаду старшыні Нараўлянскага райвыканкама на аналагічную ў Веткаўскім раёне. На прызначэнне новым старшынёй Нараўлянскага райвыканкама ўзгодненая кандыдатура Руслана Смірнова, які працаваў да цяперашняга часу намеснікам старшыні Жлобінскага райвыканкама.

"З пасады першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рагачоўскага райвыканкама на павышэнне пойдзе Віталь Сушко. Ён узначаліць гэты раён", — дадалі ў прэс-службе.

Старшынёй Вілейскага райвыканкама стане Алег Бегунец, які раней працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Старадарожскага райвыканкама.

Кандыдатура Аляксандра Ломскага ўзгодненая на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама. Раней ён кіраваў Клецкім раёнам. У сваю чаргу старшынёй Клецкага райвыканкама стане Анатоль Ладыга, дырэктар ААТ "Ціміразеўскі" ў Капыльскім раёне.

Віктар Каляда зменіць пасаду кіраўніка Лагойскага раёна на аналагічную ў Пухавіцкім.

На пасаду старшыні Жодзінскага гарвыканкама ўзгодненая кандыдатура Дзмітрыя Заблоцкага, які з'яўляецца намеснікам старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН