Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/15/988510_445566/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 08:12
15.01.2019 13:21 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ

Мінск, 15 студзеня. 15 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0003 рубля (0,01%) і склаў 2,4705 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0029 рубля (0,13%) да 2,1571 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0085 рубля (0,27%) і склаў 3,2149 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла ў аўторак, цана гатунку Brent вырасла амаль да 60 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,11 рубля і склаў 67,0820 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН