Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/15/988529_147852/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:38
15.01.2019 14:43 Эканоміка, Палітыка

Намеснікам міністра эканомікі прызначаная Алена Пермінава

Мінск, 15 студзеня. Алена Пермінава стала намеснікам міністра эканомікі. Аляксандр Лукашэнка даў згоду на яе прызначэнне 15 студзеня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Пермінава да цяперашняга часу ўзначальвала галоўнае ўпраўленне інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі, курыравала рэалізацыю адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы інвестыцый, пытанні прагназавання і аналізу інвестыцый у асноўны капітал, прамых замежных інвестыцый.

Такім чынам, Пермінава стала пятым намеснікам міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога. Новы кіраўнік ведамства, нагадаем, быў прызначаны ў жніўні мінулага года.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239