Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/15/988534_478566/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:32
15.01.2019 14:53 Эканоміка, Грамадства

Новым рэктарам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве стаў былы першы прарэктар Міхаіл Лусцянкоў

Мінск, 15 студзеня. Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня даў згоду на прызначэнне рэктарам дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт" Міхаіла Лусцянкова.

Да гэтага часу ён займаў пасаду першага прарэктара гэтай ВНУ.

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт пачаў сваю дзейнасць у абласным цэнтры ў 2003 годзе ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін, падпісаным двума гадамі раней. ВНУ створанае на базе Магілёўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У структуры ўніверсітэта восем факультэтаў, падрыхтоўка ажыццяўляецца па 16 спецыяльнасцях і 31 спецыялізацыі паводле беларускіх адукацыйных стандартаў і 7 спецыяльнасцях — паводле расійскіх адукацыйных стандартаў.

Міхаіл Лусцянкоў нарадзіўся ў 1974 годзе. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Сфера яго навуковых інтарэсаў — тэорыя, разлік і праектаванне малагабарытных механічных перадач новага тыпу, паведамляецца на сайце ВНУ.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239