Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/16/988662_988663/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:59
16.01.2019 09:56 Спорт

Аляксандра Сасновіч выйшла ў трэці круг Australian Open

Мінск, 16 студзеня. 24-гадовая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 31-е месца ў рэйтынгу WTA, выйшла ў трэці круг адзіночнага разраду Australian Open (прызавы фонд 60 млн аўстралійскіх долараў).

Раніцай 16 студзеня па мінскім часе Сасновіч абыграла 20-ю ракетку свету эстонку Анет Кантавейт — 6:3, 6:3. Матч працягваўся 1 гадзіну і 21 хвіліну.

16 студзеня крыху пазней матч другога круга адзіночнага разраду згуляе першая ракетка Беларусі (№ 11 WTA) 20-гадовая Арына Сабаленка. Яна сустрэнецца з брытанкай Каці Болтэр (№ 97 WTA).

Яшчэ дзве беларускія тэнісісткі — Вера Лапко і Вікторыя Азаранка — выбылі з турніру ў стартавым крузе.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН