Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/16/988665_988666/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:59
16.01.2019 10:02 Спорт, Эканоміка

Два з трох беларускіх экіпажаў пераадолелі восьмы этап ралі-рэйду "Дакар-2019"

Мінск, 16 студзеня. Два беларускія экіпажы шчасліва пераадолелі восьмы этап ралі-рэйду "Дакар-2019". Яшчэ адзін "МАЗ" — пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага — прапусціў заезд, бо не паспеў дабрацца да месца старту пасля начлегу ў пустыні, паведамілі ў прэс-службе ААТ "МАЗ".

Восьмы этап прывёў экіпажы ў горад Піска. Да гэтага ім прыйшлося пераадолець 360 км спецучастка з горнымі дарогамі і дзюнамі. Нейкіх сур'ёзных цяжкасцяў у беларусаў маршрут не выклікаў.

Сяргей Вязовіч паказаў трэці час — крыху больш за 5 гадзін. Пераможцам заезду стаў расіянін Дзмітрый Сотнікаў, які аказаўся хутчэйшым на 22 хвіліны. Ён жа цяпер узначальвае генеральную класіфікацыю, ссунуўшы на другое месца Эдуарда Нікалаева. Беларускі экіпаж ідзе сёмым з адставаннем у 6 гадзін 8 хвілін.

"МАЗ" Аляксандра Васілеўскага фінішаваў на этапе дзявятым. Яго час — 5 гадзін 38 хвілін, адставанне — адна гадзіна. Такую ж пазіцыю займае экіпаж у агульным заліку, прайграючы лідару гонкі 9 гадзін 30 хвілін.

Экіпаж Аляксея Вішнеўскага пасля начлегу ў пустыні здолеў даехаць да фінішу папярэдняга этапу ў адведзены час, аднак спазніўся на старт восьмага спецучастка. У выніку экіпаж будзе стартаваць адразу з дзявятага заезду.

Дзявяты этап пройдзе вакол горада Піска. Пасля невялікага ліязона гоншчыкаў чакае спецучастак даўжынёй 311 км. Зноў экіпажам трэба будзе змагацца з пяскамі і дзюнамі.

Марафон "Дакар-2019" праходзіць па тэрыторыі Перу. Ралі-рэйд зойме 11 дзён і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкам трэба будзе праехаць каля 5 тыс. км. Больш за палову маршруту пралягае праз пясчаныя трасы з вялізнымі дзюнамі і іншымі перашкодамі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН