Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/16/988671_988672/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:32
16.01.2019 10:54 Спорт

Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг адзіночнага разраду Australian Open

Мінск, 16 студзеня. Першая ракетка Беларусі, № 11 рэйтынгу WTA 20-гадовая Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг адзіночнага разраду турніру "Вялікага шлема" Australian Open (прызавы фонд 60 млн аўстралійскіх долараў).

16 студзеня ў другім раўндзе беларуска ў двух сэтах абыграла брытанку Каці Болтэр (№ 97 WTA) — 6:3, 6:4. Матч працягваўся 1 гадзіну і 13 хвілін.

Нагадаем, некалькімі гадзінамі раней другая ракетка Беларусі (№ 31 WTA) 24-гадовая Аляксандра Сасновіч таксама выйшла ў трэці круг. Яна абыграла 20-ю ракетку свету эстонку Анет Кантавейт — 6:3, 6:4. Матч працягваўся 1 гадзіну і 21 хвіліну.

У асноўнай сетцы адзіночнага разраду Australian Open акрамя Сабаленкі і Сасновіч былі яшчэ дзве беларускі: Вікторыя Азаранка і Вера Лапко. Абедзве выбылі ў стартавым раўндзе.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН