Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/17/988822_988823/
Дата раздрукоўкі: 26.11.2020 01:34
17.01.2019 10:52 Грамадства

Урад зацвердзіў парадак прызнання таго, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы

Мінск, 17 студзеня. Пастановай Савета міністраў ад 15 студзеня № 22 зацверджана палажэнне аб парадку прызнання таго, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС), паведаміла прэс-служба ўрада.

Палажэннем рэгулюецца дзейнасць дзяржорганаў, дзяржаўных і іншых арганізацый у выяўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў СНС, арганізацыі і правядзенні сацыяльнага расследавання, прыняцце рашэння аб прызнанні таго, што дзіця знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Таксама вызначаны парадак выяўлення такіх дзяцей, правядзення сацыяльнага расследавання (вывучэнне становішча і абследаванне ўмоў жыцця і выхавання дзіцяці), прыняцця рашэння аб прызнанні таго, што дзіця знаходзіцца ў СНС, кантроль за яго выкананнем і абскарджанне такога рашэння і парадак рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю сацыяльна небяспечнага становішча і забеспячэнне кантролю за ўмовамі ўтрымання, выхавання і адукацыі дзяцей.

Пастановай устаноўлены крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча. Да асноўных аднесены: не задавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэбаў дзіцяці (пакіданне без ежы, перашкода атрымання абавязковай агульнай базавай адукацыі (у любой форме яе атрымання), сістэматычнае невыкананне рэкамендацый медработнікаў па дыягностыцы, лячэнні і (або) медыцынскай рэабілітацыі дзіцяці, што пагражае яго жыццю і (або) здароўю і інш.); незабеспячэнне бацькамі нагляду за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, з прычыны чаго дзіця здзяйсняе правапарушэнні; вядзенне бацькамі амаральнага ладу жыцця, злоўжыванне сваімі правамі і (або) жорсткае абыходжанне з дзіцем, у сувязі з чым мае месца небяспека для жыцця і (або) здароўя дзіцяці.

Дакумент набудзе моц 1 лютага. Рашэнні аб прызнанні таго, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прынятыя да ўваходжання ў сілу гэтай пастановы, падлягаюць перагляду на працягу шасці месяцаў пасля ўваходжання яе ў сілу.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239