Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/17/988823_988824/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:02
17.01.2019 11:01 Эканоміка, Грамадства

Юрыдычных асоб і ІП абавязалі пацвярджаць звесткі аб спецыяльных уласцівасцях харчовай сыравiны i прадуктаў

Мінск, 17 студзеня. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць абавязаныя пацвярджаць звесткі аб спецыяльных уласцівасцях харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, Савет міністраў зацвердзіў палажэнне аб парадку пацвярджэння юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі звестак аб спецыяльных і заяўленых уласцівасцях харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, якія выносяцца на маркіроўку. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай ад 15 студзеня № 23.

Згодна з палажэннем пад спецыяльнымі ўласцівасцямі разумеюцца спецыяльныя пажыўныя ўласцівасці, паказанні, супрацьпаказанні да прымянення асобнымі ўзроставымі групамі насельніцтва, а таксама пры асобных відах захворванняў.

Патрабаванні пацвярджаць уласцівасці прадуктаў харчавання распаўсюджваюцца на юрыдычных асоб і ІП, якія займаюцца вытворчасцю і (або) абаротам харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў.

Для разгляду пытанняў аб пацвярджэнні ўласцівасцяў Міністэрствам аховы здароўя ствараецца спецыяльная камісія. Прымаць неабходныя дакументы ад юрыдычных асоб і ІП і забяспечваць арганізацыйна-тэхнічную падтрымку камісіі будзе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Звесткі аб спецыяльных уласцівасцях, пацверджаныя ў парадку, прадугледжаным гэтым палажэннем, не падлягаюць паўторнаму пацвярджэнню.

Пастанова прынята на падставе закона ад 29 чэрвеня 2003 года "Аб якасцi i бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця i здароўя чалавека".

Дакумент набудзе моц 29 студзеня.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239