Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/17/988881_988882/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 09:42
17.01.2019 14:26 Палітыка

Пасол РФ: Бяспека Беларусі застрахаваная расійскім ядзерным парасонам

Мінск, 17 студзеня. Расійскі бюджэт нясе "гіганцкія выдаткі" на забеспячэнне сумеснай з Беларуссю абароннай палітыкі, заявіў пасол Расіі Міхаіл Бабіч 17 студзеня ў інтэрв'ю тэлеканалу "Россия 24".

"Калі так можна выказацца, бяспека Рэспублікі Беларусь застрахаваная Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі і ядзерным парасонам, які існуе ў Расіі. І гэта таксама гіганцкія выдаткі расійскага бюджэту, якія мы нясем на сумесную абаронную бяспеку, хоць у нас ёсць сумесная рэгіянальная групоўка войскаў і сіл", — сказаў дыпламат.

Паводле слоў Бабіча, галоўнае адрозненне Саюзнай дзяржавы ад Еўразійскага эканамічнага саюза, у які Расія і Беларусь таксама ўваходзяць, заключаецца ў тым, што ЕАЭС — гэта саюз эканамічны. "А Саюзная дзяржава — гэта саюз палітыка-эканамічны. Гэта саюз двух братэрскіх славянскіх народаў з агульнай культурай, з агульнымі традыцыямі, з агульнымі гісторыямі, з агульнай мовай", — заявіў пасол.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што статус рускай мовы як дзяржаўнай у Беларусі ў Расіі цэняць і "па-асабліваму трапятліва да гэтага ставяцца".

"Мы лічым, што фармат Саюзнай дзяржавы найбольш адпавядае чаканням нашых народаў для іх далейшага развіцця", — падкрэсліў расійскі пасол.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН