Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/17/988889_478596/
Дата раздрукоўкі: 23.04.2019 15:46
17.01.2019 14:37 Палітыка

У Мінску праходзяць першыя у 2019 годзе перамовы аб урэгуляванні канфлікту ва Украіне

Мінск, 17 студзеня. У Мінску 17 студзеня праходзяць першыя у 2019 годзе перамовы аб урэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, сустрэча падгруп трохбаковай кантактнай групы праходзіць у комплексе "Дыпсэрвіс-хол". Пазней тут адбудзецца пасяджэнне самой кантактнай групы. Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для СМІ рэжыме.

Папярэдні раз кантактная група ў Мінску збіралася 19 снежня мінулага года. Паводле вынікаў сустрэчы спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па ўрэгуляванні сітуацыі Марцін Сайдик заявіў журналістам, што ў зоне канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны ў 2018 годзе колькасць ахвяр скарацілася ўдвая.

Дыпламат падкрэсліў, што для найхутчэйшага вырашэння сітуацыі ў рэгіёне "Расійскай Федэрацыі і Украіне трэба сапраўды працаваць над двухбаковымі адносінамі".

З 29 снежня ў зоне канфлікту дзейнічае навагодняе перамір'е, аднак бакі, як і раней, абвінавачваюць адзін аднаго ў яго перыядычным парушэнні.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН