Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/17/988993_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 04:31
17.01.2019 21:28 Грамадства

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю людзей з-за выбуху бытавога газу ў жылым доме ў Тбілісі

Мінск, 17 студзеня. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў сувязі з гібеллю людзей з-за выбуху бытавога газу ў жылым доме ў Тбілісі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вестку пра трагедыю, якая здарылася ў грузінскай сталіцы, успрынялі ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку. Ён таксама адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Магутны выбух здарыўся ў сераду ў жылым корпусе ў раёне Дзідзі Дзігомі на ўскраіне Тбілісі. Загінулі чатыры чалавекі, сярод іх чатырохгадовы хлопчык. Пацярпелі восем чалавек, шэсць з якіх дзеці. Паводле папярэдняй версіі МУС, выбух адбыўся з-за ўцечкі прыроднага газу.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН