Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/18/989015_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 00:49
18.01.2019 10:12 Спорт

Сабаленка і Сасновіч выбылі з адзіночнага разраду Australian Open

Мінск, 18 студзеня. Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч завяршылі выступленне ў адзіночным разрадзе на турніры "Вялікага шлема" Australian Open (прызавы фонд 60 млн аўстралійскіх долараў). Раніцай 18 студзеня па мінскім часе абедзве прайгралі ў матчах трэцяга круга.

20-гадовая Сабаленка, якая займае 11-е месца ў рэйтынгу WTA, у двух сэтах саступіла 17-гадовай амерыканцы Амандзе Анісімавай (№ 87 WTA) — 3:6, 2:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну і 5 хвілін.

24-гадовая Сасновіч (№ 31 WTA) у двух сэтах прайграла расіянцы Анастасіі Паўлючэнкавай (№ 44 WTA) — 0:6, 3:6. Матч доўжыўся роўна 1 гадзіну.

У асноўнай сетцы адзіночнага разраду Australian Open акрамя Сабаленкі і Сасновіч былі яшчэ дзве беларускі: Вікторыя Азаранка і Вера Лапко. Абедзве выбылі ў стартавым раўндзе.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН