Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/18/989149_989150/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:41
18.01.2019 19:50 Эканоміка, Грамадства

У 2020 годзе ў бюджэтнай сферы ўводзіцца 18-разрадная тарыфная сетка замест 27-разраднай

Мінск, 18 студзеня. З 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваецца раўнамерная дыферэнцыяцыя тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтнай сферы за кошт увядзення 18-разраднай тарыфнай сеткі замест 27-разраднай з розніцай паміж каэфіцыентамі не меншай за 6%. Гэта прадугледжвае ўказ № 27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый", які падпісаў 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Павялічваецца ўдзельная вага тарыфнай (пастаяннай) часткі ў складзе заработнай платы бюджэтнікаў. Для гэтага замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду будзе прымяняцца базавая стаўка.

Указам прадугледжана ўніфікацыя структуры зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. У яе складзе будуць аклад, стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты. Упарадкуюцца выплаты, звязаныя з галіновай спецыфікай.

Пры ўвядзенні новых умоў аплаты працы не дапускаецца зніжэнне наяўнага ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Лукашэнка падпісаў таксама дэкрэт № 1, які карэктуе дэкрэт ад 26 лiпеня 1999 года № 29 "Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны" з улікам прадугледжаных ва ўказе змяненняў у структуры зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239