Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/18/eu_989048_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:41
18.01.2019 11:38 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

Пасольства Польшчы адкрые ў Мінску кнігу спачуванняў у сувязі з забойствам мэра Гданьска Паўла Адамовіча

Мінск, 18 студзеня. У пасольстве Польшчы ў Беларусі будзе адкрытая кніга спачуванняў у сувязі з забойствам мэра Гданьска Паўла Адамовіча. Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства.

У сувязі са смерцю Адамовіча прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў рашэнне абвясціць нацыянальную жалобу з 17.00 18 студзеня да 19.00 19 студзеня.

Пакінуць запіс у кнізе спачуванняў у пасольстве можна будзе з 10.00 да 15.00 21 студзеня. Адрас пасольства: Мінск, вул. Змітрака Бядулі, 11 (10-ты паверх).

Мэр Гданьска Павел Адамовіч быў паранены нажом падчас дабрачыннага канцэрту ўвечары 13 студзеня. Калі ён быў на сцэне, туды забег раней судзімы 27-гадовы мясцовы жыхар і некалькі разоў ударыў мэра нажом. Злачынец пракрычаў у мікрафон, што гэта помста за нібыта несправядлівы турэмны тэрмін.

Адамовіч памёр у бальніцы 14 студзеня. Ён кіраваў Гданьскам 20 гадоў. На апошніх мясцовых выбарах, якія прайшлі ў мінулым годзе, ён заручыўся падтрымкай 65% насельніцтва.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН