Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/19/989181_989182/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 03:36
19.01.2019 11:47 Грамадства

У Мінску з-за пажару эвакуявалі 500 чалавек з будынка Банка развіцця

Мінск, 19 студзеня. У Мінску з-за пажару эвакуявалі 500 чалавек з будынка Банка развіцця.

Паведамленне аб задымленні ў адміністрацыйным будынку па праспекце Машэрава, 35 ратавальнікам паступіла 18 студзеня ў 10.46. У гэтым будынку размешчаны Банк развіцця і Беларуская калійная кампанія.

Як паведамляе МНС, пасля прыбыцця да месца выкліку ў 10.50 работнікаў МНС па знешніх прыкметах нічога не назіралася. Пасля было ўстаноўлена, што адбылося загаранне ізаляцыі электрапровадоў і пластмасавых элементаў вентылятарнага даводчыка (фанкойла) у памяшканні архіва на сёмым паверсе будынка.

Аднак, як адзначае МНС, яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з ім справіліся работнікі добраахвотнай пажарнай дружыны арганізацыі, выкарыстаўшы вогнетушыцель.

"Пасля паступлення сігналу аб пажары спрацавала сістэма спрынклернага вадзянога пажаратушэння і сістэма дымавыдалення. У выніку спрацоўкі маўленчага апавяшчэння аб пажары з будынка персаналам аб'екта сумесна з работнікамі МНС эвакуявана 500 чалавек. Ніхто не пацярпеў", — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку здарэння пашкоджаны фанкойл, закопчана памяшканне архіва. Прычына пажару высвятляецца, разгляданая версія — кароткае замыканне.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН