Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/19/989187_989188/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:37
19.01.2019 12:22 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў ратавальнікаў з 20-годдзем стварэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі

Мінск, 19 студзеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам — Днём ратавальніка і 20-годдзем стварэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння супрацоўнікі МНС здольныя аператыўна і на высокім узроўні выконваць свае абавязкі, годна працягваючы традыцыі папярэдніх пакаленняў ратавальнікаў.

"Ваша праца — гэта цяжкая праца, звязаная з рызыкай для жыцця, якая патрабуе значных фізічных і маральных высілкаў, — цытуе віншаванне прэс-служба прэзідэнта. — Вам даверана аберагаць жыццё і здароўе людзей, аб'екты нацыянальнай эканомікі і інтарэсы дзяржавы ад пажараў, катастроф і стыхійных бедстваў. Жыхары нашай краіны ў цяжкую хвіліну заўсёды знаходзяць у вас падтрымку".

Лукашэнка перакананы, што мужнасць, бясстрашнасць і самаадданасць беларускіх ратавальнікаў па-ранейшаму будуць служыць надзейнай заслонай на шляху любых надзвычайных сітуацый.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН