Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/19/989209_989210/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:56
19.01.2019 13:53 Грамадства

У Калінкавічах знойдзена спаленае таксі і цела кіроўцы, затрыманы падазраваны

Мінск, 19 студзеня. У Калінкавічах 19 студзеня знойдзена спаленае таксі і цела кіроўцы, падазраваны затрыманы, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Сёння ў 7.53 у аператыўна-дзяжурную службу Калінкавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад дзяжурнага РАНС аб тым, што ў лясным масіве ў канцы вуліцы Лясной у Калінкавічах гарыць таксі. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група.

Падчас тушэння пажару супрацоўнікі міліцыі рабілі спробы стэлефанавацца з кіроўцам, аднак той не адказваў. Пачаліся яго пошукі. Аператыўнік райаддзела міліцыі падчас праверкі вёскі Гулевічы знайшоў цела кіроўцы без прыкмет жыцця.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Калінкавіцкага РАУС была ўстаноўлена асоба, якая падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў, — мужчына 1993 года нараджэння, жыхар Калінкавічаў, які нідзе не працуе, раней не судзімы. Ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя віды правапарушэнняў.

Цяпер на месцы злачынства працуе следча-аператыўная група, устанаўліваюцца прычыны і акалічнасці здарэння.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН