Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/21/989261_12345/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 03:48
21.01.2019 11:16 Эканоміка

У сакавіку Беларусь плануе пачаць прамыловую здабычу карысных выкапняў у Зімбабвэ

Мінск, 21 студзеня. У сакавіку гэтага года Беларусь плануе пачаць прамысловую здабычу карысных выкапняў у Зімбабвэ, паведаміў кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

Паводле яго слоў, у Зімбабвэ ўжо створана пяць сумесных беларуска-зімбабвійскіх прадпрыемстваў. Беларусь праводзіць там прафесійную геолагаразведку. "Нашы геолагі працуюць у Зімбабвэ паўтара года і знайшлі вельмі цікавыя і досыць вялікія паклады карысных выкапняў, — сказаў Шэйман. — Мы разлічваем увайсці ў прамысловую здабычу карысных выкапняў ужо пачынаючы літаральна з сакавіка гэтага года".

Кіраўнік справамі прэзідэнта таксама паведаміў, што ў Зімбабвэ ўжо пастаўленыя больш за 70 "БелАЗаў", якія паспяхова працуюць у кар'ерах. "Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва распавёў, што дзякуючы беларускай тэхніцы ў краіне была падвоеная здабыча алмазаў", — адзначыў Шэйман.

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва наведаў Беларусь з афіцыйным візітам 17 студзеня. Ён правёў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама сустрэўся з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239