Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/21/989291_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:32
21.01.2019 11:53 Грамадства

У Дзятлаўскім раёне распачатая крымінальная справа па факце забойства зубра

Мінск, 21 студзеня. У Дзятлаўскім раёне (Гродзенская вобласць) распачатая крымінальная справа па факце незаконнага палявання на зубра, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Падазроны — 48-гадовы мінчанін, кіраўнік прыватнай фірмы. Яго паляўнічы стаж складае амаль 30 гадоў. Для палявання ў Дзятлаўскім раёне выкарыстоўваў зарэгістраваную зброю. Першапачаткова планаваў здабыць аленя і аформіў для гэтага дазвольныя дакументы.

Паводле звестак следства, мужчына 18 студзеня каля 5.00 раніцы на сельскагаспадарчым полі паблізу вёскі Чырвоны Бор на тэрыторыі Дзятлаўскага лясгаса застрэліў зубра, уключанага ў Чырвоную кнігу Беларусі, прычыніўшы шкоду навакольнаму асяроддзю не менш чым на 400 базавых велічынь (10.200 рублёў).

Падчас агляду месца здарэння канфіскаваны паляўнічы карабін Tikka M595 з прыцэлам начнога бачання, некалькі стрэляных гільзаў і патрон. Дапытаныя сведкі.

Туша зубра накіраваная для правядзення ветэрынарнай экспертызы. Акрамя таго, плануецца прызначыць судова-балістычную экспертызу наконт канфіскаваных карабіна, патрона і гільзы.

Крымінальная справа распачатая па ч. 4 арт. 282 (незаконная паляванне). Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі да шасці гадоў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН