Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/21/989292_478569/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:39
21.01.2019 13:06 Грамадства

Лагойск і Сілічы ўдзельнікі расійскага апытання назвалі найлепшымі ў СНД курортамі для зімовага адпачынку

Мінск, 21 студзеня. Беларускія комплексы "Лагойск" і "Сілічы" ў Мінскай вобласці паводле вынікаў праведзенага ў інтэрнэце апытання названыя найлепшымі гарналыжнымі курортамі ў СНД для адпачынку расіян, паведамляе расійскае аналітычнае агенцтва "ТурСтат".

За курорты Беларусі аддадзена 32% галасоў.

У топ-5 курортаў СНД для зімовага адпачынку акрамя беларускіх комплексаў увайшлі Чымбулак у Казахстане, Шахдаг і Туфандаг у Азербайджане, Цахкадзор у Арменіі і Каракол у Кыргызстане.

За Чымбулак блізу Алматы прагаласавалі 23% апытаных. Курорты Шахдаг і Туфандаг назвалі найлепшымі 16% апытаных, Цахкадзор, які размешчаны за 50 км ад Ерэвана, — 8%, 6% рэспандэнтаў аддалі перавагу курорту Каракол, 5% — курорту Чымган за 80 км ад Ташкента.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН