Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з усімі замежнымі партнёрамі на прынцыпах павагі
Мінск, 21 студзеня. Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з усімі замежнымі партнёрамі на прынцыпах павагі, шчырасці і прыстойнасці, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін.
Даверчыя граматы беларускаму кіраўніку ўручылі дыпламаты з Аўстрыі, Арменіі, Бахрэйна, В`етнама, Ганы, Канады, Туніса, Чарнагорыі, Чэхіі, Сальвадора, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Наша краіна гатовая да ўзаемадзеяння з Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем, калі яно будуецца на прынцыпах павагі, шчырасці і прыстойнасці. З улікам свайго геастратэгічнага становішча мы, як ніхто іншы, зацікаўленыя ў міры, стабільнасці, неканфліктным і эфектыўным партнёрстве", — заявіў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што толькі шляхам раўнапраўнага дыялогу ліквідуюцца "стэрэатыпы і бурацца пабудаваныя на іх падмурку сцены неразумення".