Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/21/989300_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 08:03
21.01.2019 13:09 Палітыка

Лукашэнка: Мінск можа стаць месцам новага шырокамаштабнага дыялогу па пытаннях бяспекі дзяржаў у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі

Мінск, 21 студзеня. За Беларуссю ўжо трывала замацаваўся статус аднаго з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрагу дзяржаў.

"Глыбока перакананы, што Мінск можа стаць месцам новага шырокамаштабнага дыялогу па пытаннях бяспекі дзяржаў у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Мы будзем і надалей ініцыяваць міралюбныя, аб`яднаўчыя праекты супрацоўніцтва. І, вядома, падтрымліваць любыя добрыя пачынанні з вашага боку".

Паводле яго слоў, "сёння міжнародная сітуацыя імкліва змяняецца і часцяком яе складана прагназаваць, усё больш жорсткая канкурэнцыя ахоплівае сусветную эканоміку". У гэтых няпростых умовах, адзначыў беларускі кіраўнік, усе дзяржавы імкнуцца выпрацаваць стратэгію супрацьстаяння традыцыйным і новым выклікам і пагрозам. Як паказвае практыка, рабіць гэта больш эфектыўна разам, падкрэсліў Лукашэнка.

"Працуючы ў Беларусі, вы ўбачыце, што ў нашай краіне праводзяцца сур`ёзныя пераўтварэнні, асабліва ў эканоміцы. Увага акцэнтуецца на лібералізацыі гэтай сферы, а таксама стварэнні спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і ўмоў для вядзення бізнесу, — сказаў Лукашэнка замежным дыпламатам. — Мы прыцягваем з-за мяжы і распрацоўваем самі перадавыя тэхналогіі, пашыраем і дыверсіфікуем рынкі збыту айчыннай прадукцыі, якая славіцца сваімі высокімі стандартамі якасці".

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што вялікая ўвага ў Беларусі надаецца таксама развіццю адукацыі, навукі, медыцыны і спорту. "Чалавечы капітал — гэта інвестыцыі ў будучыню нашай дзяржавы, залог яго поспеху і працвітання. У кожнай са згаданых сфер у нас назапашаны значны вопыт, якім мы можам падзяліцца з нашымі замежнымі сябрамі", — адзначыў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239