Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/21/989346_400125/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:23
21.01.2019 15:24 Эканоміка

Плануецца распрацаваць канцэпцыю развіцця транспартнай галіны да 2030 года

Мінск, 21 студзеня. У Беларусі плануецца распрацаваць канцэпцыю развіцця транспартнай галіны да 2030 года, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, прадстаўляючы калектыву Міністэрства транспарту і камунікацый новага міністра Аляксея Аўраменку.

"Першае, што неабходна зрабіць, — гэта мадэрнізаваць канцэпцыю транспартнай галіны. Мы бачым, што час мяняецца, з'яўляюцца новыя падыходы, новыя тэхналогіі, запыты грамадзян, якія патрабуюць паляпшэнняў па ўсіх напрамках транспартнай галіны. Гэта тычыцца і перавозак, і якасці дарог, іх абслугоўвання, павышэння эфектыўнасці галіны, яе аптымізацыі", — цытуе Кухарава прэс-служба ўрада.

Сур'ёзныя пытанні перад галіной стаяць у частцы развіцця аўтамабільных перавозак, дадаў віцэ-прэм'ер. "Ёсць праблемныя пытанні, якія трэба неадкладна вырашаць. Гэта тычыцца ў першую чаргу дазволаў трэціх краін, па якіх сёння вядзецца праца", — удакладніў ён. Неабходна, на думку віцэ-прэм'ера, працаваць і над павышэннем якасці паслуг, зніжэннем затрат у аўтаперавозках.

Што да чыгуначнай галіны, то ў ёй неабходна правесці аптымізацыю, лічыць намеснік прэм'ер-міністра. Павінны быць прапрацаваныя падыходы па зніжэнні выдаткаў.

Аўраменка ў сваю чаргу адзначыў, што ўсе даручэнні "будуць прынятыя да безумоўнага выканання". Паводле яго слоў, у новай канцэпцыі будуць адлюстраваныя ўсе асноўныя напрамкі развіцця транспартнага сектара: чыгуначнага транспарту, авіяцыйнага, воднага і аўтамабільнага.

На пасаду міністра Аўраменка быў прызначаны 15 студзеня. Да гэтага працаваў першым намеснікам міністра. Папярэдні міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак 24 лістапада мінулага года быў прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239