Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/22/989429_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 23:45
22.01.2019 09:58 Грамадства

У Мінску затрымана некалькі актывістаў анархічнага руху

Мінск, 22 студзеня. У Мінску 21 студзеня былі затрыманыя некалькі актывістаў анархісцкага руху, у тым ліку Дзмітрый Паліенка і Яўген Чуліцкі, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Як мяркуюць праваабаронцы, у дачыненні да затрыманых, магчыма, распачатая крымінальная справа за нанясенне графіці па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганенне будынкаў і псаванне маёмасці). Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае арышт да трох месяцаў.

Увесь учорашні дзень, як паведаміла ў сацыяльных сетках Марына Касінерава, затрыманыя правялі ва УУС Заводскага раёна і следчым камітэце. Толькі ўвечары з`явілася інфармацыя, што яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Раніцай 21 студзеня ў кватэры Яўгена Чуліцкага ў прысутнасці яго маці прайшоў вобшук, які праводзілі чатыры супрацоўнікі следчых органаў. Былі канфіскаваныя ноўтбук і некалькі тэлефонаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 22 снежня мінулага года Дзмітрый Паліенка з сябрамі нанеслі графіці на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў па вуліцы Ахоцкай. Верагодна, супрацоўнікі міліцыі змаглі іх апазнаць па відэа з акцыі, нягледзячы на закрытыя маскамі твары.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, аднаму з анархістаў, Івану Камару, удалося збегчы ад супрацоўнікаў міліцыі, якія чакалі яго каля дзвярэй пад`езда. Пакуль яго лёс невядомы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239