Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/22/989537_587469/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:20
22.01.2019 16:33 Грамадства, Эканоміка

Парашэнка ўсклаў кветкі да помніка беларусу Міхаілу Жызнеўскаму ў Кіеве

Мінск, 22 студзеня. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 22 студзеня ў Кіеве ўсклаў кветкі да помніка беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, які стаў пяць гадоў таму адной з першых ахвяр Еўрамайдана, паведамляе прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.

Дваццаціпяцігадовы актывіст партыі УНА-УНСА Міхаіл Жызнеўскі уваходзіў у самаабарону Майдана, удзельнічаў у ахове яго аб'ектаў, дзяжурыў у палатках, дапамагаў у працы УНА-УНСА. Быў забіты падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 года. На месцы яго гібелі ўсталяваны помнік. 13 чэрвеня 2017 года Жызнеўскі быў удастоены звання Герой Украіны (пасмяротна). Пахаваны на могілках вёскі Знамя Працы Гомельскага раёна. Помнік неаднаразова апаганьвалі вандалы. Бацька Жызнеўскага памёр 8 красавіка 2018 года, маці — менш як праз месяц, 4 мая.

Пра тое, што забойства Жызнеўскага на Майдане да гэтага часу не раскрытае, паведамілі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Украіны 21 лістапада 2018 года на прэс-канферэнцыі з нагоды пятай гадавіны пачатку акцый пратэсту, якія прывялі да адстаўкі прэзідэнта Віктара Януковіча.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239