Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/22/989574_989575/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 01:05
22.01.2019 18:32 Палітыка, Эканоміка

Румас абмеркаваў з міністрам ЕЭК Валавой кірункі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі

Мінск, 22 студзеня. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 22 студзеня сустрэўся з членам калегіі (міністрам) па асноўных кірунках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццянай Валавой.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. У прыватнасці, гаворка ішла аб распрацоўцы стратэгічных кірункаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Таксама абмеркаваны пытанні, якія плануецца разгледзець на чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 1 лютага ў Алматы.

Еўразійская эканамічная камісія, пастаянна дзейны наднацыянальны рэгулюючы орган Еўразійскага эканамічнага саюза, пачала працу 2 лютага 2012 года. У ЕЭК уваходзяць прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Рашэнні камісіі абавязковыя для выканання ў краінах ЕАЭС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239