Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/22/eu_989525_587469/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:08
22.01.2019 16:11 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Краўчанка сустрэўся з дэлегацыяй дэпутатаў і бізнесменаў з Германіі

Мінск, 22 студзеня. Пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Германіі абмеркаваныя 22 студзеня ў Мінску на сустрэчы намесніка кіраўніка МЗС Алега Краўчанкі з дэлегацыяй дэпутатаў зямельнага парламента (ландтага) і прадстаўнікоў дзелавых колаў федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія (ФРГ).

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у сустрэчы таксама ўдзельнічаў пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар. Падчас перамоў абмеркаваныя перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва, у тым ліку яго парламенцкае і эканамічнае вымярэнні, пашырэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і зямлёй Паўночны Рэйн — Вестфалія.

Краўчанка расказаў аб асноўных прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі. Бакі абмяняліся поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Члены германскай дэлегацыі павіншавалі беларускі бок са 100-годдзем дыпламатычнай службы.

Праграма візіту, арганізаванага пры садзейнічанні германскага палітычнага фонду Конрада Адэнаўэра, уключае таксама сустрэчу з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, наведванне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Парку высокіх тэхналогій і кампаній, якія працуюць у сферы IT.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239