Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/23/989670_989671/
Дата раздрукоўкі: 19.07.2019 05:14
23.01.2019 13:42 Грамадства

30-гадовы жыхар Вілейскага раёна прыгавораны да 19 гадоў пазбаўлення волі за забойства з асаблівай жорсткасцю

Мінск, 23 студзеня. 30-гадовы жыхар Вілейскага раёна прыгавораны да 19 гадоў пазбаўлення волі за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Адпаведны прыгавор вынес Мінскі абласны суд, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

У ходзе судовага разбору ўстаноўлена, што абвінавачваны ў маі 2018 года ў ходзе сваркі жорстка збіў 43-гадовага жыхара аграгарадка Занарач (Мядзельскі раён), які працаваў электрыкам на РВУП "Мядзельская ЖКГ". Абвінавачваны нанёс яму не менш за 22 удары рукамі, нагамі і шпаталем у жыццёва важныя органы, з іх не менш за 12 удараў у вобласць шыі і не менш за 10 удараў у вобласць галавы і верхніх канечнасцяў.

Падзеі развіваліся на тэрыторыі могілак, размешчаных у Занарачы, дзе абвінавачваны выконваў работы па добраўпарадкаванні месцаў пахавання сваякоў.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы злачынства ад закрытай траўмы шыі, якая суправаджалася шматлікімі пашкоджаннямі скурнага покрыва шыі, кровазліццём у мяккія тканкі шыі, пакалечаннем пад'язычнай косткі, што прывяло да развіцця асфіксіі і рэфлекторнага спынення сэрца.

Абвінавачваны як у ходзе папярэдняга расследавання, так і падчас судовага следства віну ў інкрымінаваным яму дзеянні не прызнаў і ўказаў, што ніякіх удараў пацярпеламу не наносіў, канфліктаў з ім не было.

Як адзначае пракуратура, віна мужчыны знайшла сваё пацвярджэнне ў поўным аб'ёме ў ходзе судовага разбору.

На момант здзяйснення злачынства абвінавачваны меў непагашаную і нязнятую судзімасць за згвалтаванне, здзейсненае групай асоб.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў Мінскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым у "наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), якое было здзейснена з асаблівай жорсткасцю". Адбываць пакаранне ён будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН