Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/23/989756_989757/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 02:57
23.01.2019 18:04 Палітыка, Эканоміка

Пасол РФ Бабіч: Ідзе поўная інвентарызацыя ўсіх палажэнняў Саюзнай дзяржавы

Гомель, 23 студзеня. Расійская частка міжурадавай рабочай групы па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўжо пачала працаваць, паведаміў пасол РФ Міхаіл Бабіч падчас наведвання Гомеля 23 студзеня.

"Цяпер ідзе поўная інвентарызацыя ўсіх палажэнняў Саюзнай дзяржавы па эканамічных, сацыяльных, адміністрацыйных пытаннях, органах дзяржаўнага кіравання, бяспекі, — заявіў Бабіч. — Усе аспекты дагавора 1999 года цяпер разглядаюцца адпаведнымі органамі ўлады. Гэта праца ідзе, і, як толькі прапановы будуць зведзены, расійскі бок прапануе іх беларускім партнёрам паглядзець і даць свае прапановы і заўвагі. Разлічваем, што беларускі бок робіць тое ж самае, люстрана".

У рамках візіту Бабіч сустрэўся з кіраўніцтвам Гомельскай вобласці, пабываў у Расійскім цэнтры навукі і культуры, праваслаўнай епархіі і на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку на "Гомсельмашы".

Дамоўленасць аб стварэнні рабочай групы па вырашэнні праблемных пытанняў стала вынікам перамоў у канцы снежня ў Маскве прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі. З расійскага боку групу ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, з беларускага — міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН