Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/24/989814_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 02:58
24.01.2019 10:55 Грамадства

У Іванаўскім раёне пры затрыманні правапарушальніка паранены супрацоўнік міліцыі

Мінск, 24 студзеня. У Іванаўскім раёне пры затрыманні правапарушальніка паранены супрацоўнік міліцыі, паведамляе прэс-служба МУС.

23 студзеня ў аператыўна-дзяжурную частку Іванаўскага РАУС патэлефанаваў жыхар вёскі Махро, які паведаміў пра тое, што ў яго доме п'яны аднавясковец учыніў дэбош.

На месца прыбыў нарад у складзе двух участковых інспектараў міліцыі. Аднаго з іх правапарушальнік падчас затрымання параніў нажом у жывот. Супрацоўнік міліцыі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу, яго жыццю нічога не пагражае.

Падазроны, 1961 года нараджэння, затрыманы. Раней мужчына прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку. Ён не жанаты, пражывае адзін, нідзе не працуе.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, кіраўнікі мясцовага РАУС. У дачыненні да нападніка Следчым упраўленнем УСК па Брэсцкай вобласці распачатая крымінальная справа па п. 5 ч. 2 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання асобе ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці).

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН