Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/25/989998_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:11
25.01.2019 13:53 Грамадства

Жыхар Брэсцкай вобласці прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за кантрабанду наркотыкаў

Мінск, 25 студзеня. 29-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці прысуджаны да 20 гадоў пазбаўлення волі за кантрабанду гашышу ў буйным памеры. Прыгавор суда набыў законную моц.

Як паведамляецца на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі, у красавіку 2018 года ў пункце пропуску "Дамачава" быў затрыманы беларускі грамадзянін, які ў схованках аўтамабіля Volkswagen спрабаваў незаконна перамясціць цераз мяжу гашыш у буйным памеры.

"Як было пасля ўстаноўлена, мужчына знаходзіўся ў транснацыянальнай арганізаванай групе, якая дзейнічае на тэрыторыі Марока, Іспаніі, Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін, з мэтай рэалізацыі буйных партый наркатычнага рэчыва — гашышу, — гаворыцца ў паведамленні. — У кожнага ўдзельніка злачыннай групы былі вызначаныя функцыі і абавязкі. У дадзеным выпадку грамадзянін Рэспублікі Беларусь выконваў злачынную ролю кур'ера, які павінен быў незаконна перамясціць буйную партыю наркотыкаў з краін Еўрапейскага саюза ў Расійскую Федэрацыю транзітам праз Рэспубліку Беларусь, аднак быў затрыманы. Канфіскаваны наркатычны сродак павінен быў рэалізоўвацца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі".

Мужчына прызнаны вінаватым па ч. 4 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) і ч. 3 арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса.

Адбываць пакаранне мужчына будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Суд таксама прыняў рашэнне аб канфіскацыі ўсёй маёмасці абвінавачанага.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН