Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/25/990038_990039/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:40
25.01.2019 14:09 Грамадства

33-гадовы жыхар Віцебска падазраецца ў распальванні расавай і нацыянальнай варожасці

Мінск, 25 студзеня. 33-гадовы жыхар Віцебска падазраецца ў распальванні расавай і нацыянальнай варожасці, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле дадзеных следства, мужчына размяшчаў у публічным доступе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы відэазапісы і графічныя выявы, якія накіраваны на распальванне расавай і нацыянальнай варожасці. У дачыненні да яго распачата справа па ч. 1 арт. 130 КК.

Следчы камітэт звяртае ўвагу грамадзян: перад размяшчэннем якой-небудзь інфармацыі ў сябе на старонках у сацыяльных сетках, не забывайце, што распаўсюджванне шэрагу матэрыялаў (накіраваных на распальванне варожасці, парнаграфічных матэрыялаў) забаронена законам. Акрамя таго, у залежнасці ад таго ці іншага рэсурсу, не толькі рэпост, але і лайкі на запісах з відэа, фота і тэкставымі матэрыяламі з'яўляюцца распаўсюджваннем гэтых матэрыялаў.

Варта адзначыць, што ў апошні час таксама пачасціліся выпадкі прыцягнення грамадзян да адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках.

У снежні мінулага года Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі ў законы па пытаннях узмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. Дакумент устанаўлівае забарону на рэабілітацыю нацызму, прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне, захоўванне i набыццё сімволікі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый.

Эксперты выказвалі асцярогі, што новаўвядзенні могуць выкарыстоўвацца для абмежавання права на свабоду слова і пераследу апанентаў улады.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239