Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/25/990056_990057/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:12
25.01.2019 15:15 Грамадства

Лукашэнка на сустрэчы з навукоўцамі паскардзіўся на тугавухасць некаторых начальнікаў

Мінск, 25 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка зацікавіўся, ці ёсць у Беларусі адукаваныя спецыялісты ў сферы оталарынгалогіі. Гэту тэму, як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы падняў 25 студзеня, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

У ходзе мерапрыемства доктар навук Людміла Макарына-Кібак расказала аб тэматыцы сваёй дысертацыі. Вучоная ступень доктара ёй прысуджана за распрацоўку эфектыўнай тэхналогіі аказання меддапамогі пацыентам з хранічным гнойным сярэднім атытам і стварэнне сістэмы аказання отарыналарынгалагічнай дапамогі гэтым пацыентам на розных узроўнях.

Лукашэнка пацікавіўся іншымі спецыялістамі ў гэтай сферы. "Хто ў нас свяціла ў гэтай сферы? У нас ёсць чалавек, які можа зірнуць у вуха і сказаць, што рабіць?" — спытаў ён. Макарына-Кібак пералічыла прозвішчы некалькіх спецыялістаў і адзначыла, што вынікі беларускіх урачоў у гэтым кірунку вядомыя ва ўсім свеце.

"Не хвалюйцеся. Я нармальна чую. Проста мяне цікавіць, ці ёсць у гэтай сферы свяцілы такія, каб нашы людзі не ехалі за мяжу і не звярталіся па медыцынскую дапамогу ў гэтай частцы", — сказаў Лукашэнка.

Макарына-Кібак паведаміла, што такія спецыялісты ёсць, да іх у тым ліку прыязджаюць на лячэнне з-за межаў Беларусі.

"Добра. Прыеду да цябе. Мае вушы, адно і другое, паглядзіш. Тым больш што я ні разу не даследаваўся ў гэтай частцы, а гэта вельмі карысна, — сказаў Лукашэнка. — А потым усіх начальнікаў даследуем, таму што не ўсе нармальна чуюць , калі ім распараджэнні аддаеш, даводзіш нейкія задачы. Таму гэта вельмі важная сфера для нас, начальнікаў".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН