Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/25/990062_990063/
Дата раздрукоўкі: 18.10.2019 13:55
25.01.2019 15:35 Грамадства

Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці наладзіць эфектыўную сістэму перапрацоўкі адходаў і выпрацоўкі другаснай сыравіны

Мінск, 25 студзеня. Размаўляючы з навукоўцамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў дактароў навук і прафесарскіх атэстатаў 25 студзеня, Аляксандар Лукашэнка заявіў аб неабходнасці наладзіць у Беларусі эфектыўную сістэму перапрацоўкі адходаў і выпрацоўкі другаснай сыравіны. "Гэта вельмі важная праблема для Беларусі — па другаснай сыравіне і адходах", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка адзначыў, што ў шэрагу дзяржаў ўся шклатара ў асноўным вырабляецца з другаснай сыравіны. "А ў нас? Мы, бачыце, багатыя. Мы проста расхлябаныя і разбэшчаныя, як кажуць у Беларусі", — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, Адміністрацыі прэзідэнта даручана ўзяць на жорсткі кантроль адпаведныя пытанні. "Адходы, макулатура, металічныя вырабы рознага роду, асаблівага пластык — гэта трэба ўсё збіраць. Усюды павінен быць парадак", — падкрэсліў ён.

Звярнуўшы ўвагу на тое, што ў Беларусі большасць напояў прадаецца ў пластыкавай тары, Лукашэнка заявіў: "Ужо прасунутыя краіны, якія хварэюць за сваіх грамадзян, адмаўляюцца ад пластыка. Я нядаўна даручыў прыбраць пластыкавыя бутэлькі і тару на першым этапе і замяніць шклом". "Тым больш, што ў нас развітая гэтая сфера прамысловасці. Гэта неадкладна трэба рэалізоўваць", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН