Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/25/990065_990066/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 03:41
25.01.2019 15:52 Грамадства

Лукашэнка запатрабаваў больш актыўна ўкараняць у Беларусі электратранспарт і пашыраць сферу выкарыстання электрычнай энергіі

Мінск, 25 студзеня. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў больш актыўна ўкараняць у Беларусі электратранспарт і ў цэлым пашыраць сферу выкарыстання электрычнай энергіі, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Уручаючы 25 студзеня дыпломы дактароў навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, ён адзначыў, што ў Беларусі хутка пачне працу атамная электрастанцыя, "у значнай ступені мадэрнізаваны ўжо існуючыя энергамагутнасці". У выніку гаворка ідзе не толькі аб магчымасці экспарту электраэнергіі, але і аб пашырэнні яе выкарыстання ўнутры краіны, дадаў Лукашэнка.

"Давайце мы забяспечым уласнае насельніцтва — створым энергаэфектыўныя бытавыя пліты і прыборы, і цэны каб былі пад'ёмныя. Хоць бы на ўзроўні прыроднага газу для насельніцтва. Замест саляркі і бензіну заменім на электрамабілі. І такая была пастаўлена задача Акадэміі навук. Вы ў гэтым годзе выканаеце гэтую задачу, пачынаючы ад электравеласіпедаў і заканчваючы трактарам, "МАЗам" на электрычнай цязе? Каб сваё было", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка расказаў, што і сам карыстаецца, напрыклад, электраматацыклам, праўда, пакуль у асноўным з кітайскіх камплектуючых. "Тое, што вы з Кітая прывезлі, зрабілі там электраматацыкл і мне прывезлі для выпрабаванняў, — гэта добра. Пастаянна перамяшчаюся, дзе толькі можна, на гэтым электрычным матацыкле. Штука выдатная. Але гэта кітайскае, акрамя рамы, якую вы там зварылі. А нам трэба сваё. Перш за ўсё, батарэя", — падкрэсліў ён.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН