Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/26/990149_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:26
26.01.2019 12:29 Палітыка

Лукашэнка заявіў Мадуру пра непрымальнасць знешняга ўмяшання ў справы Венесуэлы

Мінск, 26 студзеня. Беларускі бок старанна адсочвае сітуацыю ў сяброўскай Венесуэле і суперажывае чарговаму вітку напружанасці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, так і за межамі краіны. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка познім вечарам 25 студзеня ў тэлефоннай размове з Нікаласам Мадурам, які на апошніх выбарах быў абвешчаны прэзідэнтам гэтай лацінаамерыканскай краіны.

Лукашэнка, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, падкрэсліў, што Беларусь цалкам адданая і паслядоўна выступае за мірнае ўрэгуляванне ўнутранай сітуацыі ў Венесуэле выключна ў межах прававога поля і канстытуцыі краіны. "Катэгарычна не падтрымліваем любое знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, у тым ліку накіраванае на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне", — заявіў беларускі кіраўнік.

Ён запэўніў, што Венесуэла заўсёды можа разлічваць на падтрымку Мінска.

У сталіцы Каракасе і іншых гарадах краіны праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць узурпацыі Мадурам прэзідэнцкай улады. Лідар апазіцыі Хуан Гуаіда прынёс прысягу прэзідэнта. Яго прызналі ЗША, Вялікабрытанія, шэраг лацінаамерыканскіх краін.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН