Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/26/990152_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 03:48
26.01.2019 14:11 Грамадства

Лукашэнка: Наша навука спрыяе ўмацаванню нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту краіны

Мінск, 26 студзеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вучоных, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам — Днём беларускай навукі.

"Ваша пакліканне быць навукоўцам, весці грамадства па шляху прагрэсу — высокая і адказная місія, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы захаванню традыцый, інавацыйнай актыўнасці беларускіх даследчыкаў наша навука дынамічна развіваецца, прытрымліваючыся стратэгічных мэтаў дзяржавы. Спрыяе эканамічнаму росту, умацаванню нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту краіны".

Лукашэнка перакананы, што талент і працавітасць навукоўцаў, прарыўныя навуковыя распрацоўкі будуць і надалей падтрымліваць міжнародны імідж Беларусі — "краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу".

Беларускі кіраўнік пажадаў навукоўцам здароўя, натхнення і паспяховай рэалізацыі ўсіх ідэй і задум на карысць Радзімы і ў імя свету.

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна ўстаноўлены ў 1993 годзе. Вядучым даследчым і навуковым цэнтрам краіны з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, заснаваная ў 1928 годзе.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН