Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/27/989994_123456/
Дата раздрукоўкі: 18.10.2019 09:02
27.01.2019 11:10 Эканоміка, Фінансы

Аб'ём сродкаў, укладзеных у жыллёвае будаўніцтва ў Мінску ў 2018 годзе, знізіўся на 1,1% да 783 млн рублёў

Мінск, 27 студзеня. У жыллёвае будаўніцтва ў Мінску ў 2018 годзе ўкладзена 782,7 млн. рублёў (15,5% да агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал), паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 10.686 новых кватэр (у 2017 годзе — 10.581). Уведзена ў эксплуатацыю 717,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (на 0,5% менш за ўзровень 2017 года), у тым ліку 615,2 тыс. квадратных метраў — у шматкватэрных энергаэфектыўных жылых дамах.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 111,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (15,5% ад агульнага аб'ёму ўводу), з іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготных крэдытаў і аднаразовых субсідый — 80,7 тыс. квадратных метраў (1.320 кватэр), для шматдзетных сем'яў — 50,6 тыс. квадратных метраў (810 кватэр), арэнднага жылля — 8,7 тыс. квадратных метраў (129 кватэр).

Уведзена ў эксплуатацыю 41,3 тыс. квадратных метраў індывідуальных жылых дамоў.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН