Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/27/990223_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:17
27.01.2019 15:48 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Бразіліі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку прарыву плаціны

Мінск, 27 студзеня. Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку прарыву плаціны ў штаце Мінас-Жэрайс.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у Беларусі гэту вестку ўспрынялі з глыбокім смуткам. "У гэтыя цяжкія хвіліны мы падзяляем разам з вамі боль і гора незаменнай страты", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён выказаў шчырыя спачуванні і перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых.

Трагедыя адбылася раніцай 25 студзеня ў раёне муніцыпалітэта Брумадзіньё. Прарвала дамбу, якая стрымлівае ваду з адходамі металургічнай прамысловасці. Каля трох мільёнаў кубаметраў бруду хлынула ў адміністрацыйныя будынкі горназдабыўной кампаніі Vale і жылыя дамы. Сістэмы аварыйнага папярэджання не спрацавалі. Патокі бруду разбурылі найбліжэйшыя будынкі, у тым ліку сталовую, дзе абедалі сотні рабочых мясцовай шахты. Загінулі каля 40 чалавек, прыблізна 250 прапалі без вестак.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН