Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/28/990236_478596/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 02:55
28.01.2019 09:06 Палітыка, Грамадства

Пытанне візіту ў Беларусь генеральнага сакратара ААН застаецца на парадку дня

Мінск, 28 студзеня. Пытанне візіту ў Беларусь генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый застаецца на парадку дня, заявіла 27 студзеня ў інтэрв'ю каналу СТВ кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Беларусі Яанна Казана-Вішнявецкі.

"Я думаю, што ў нашай штаб-кватэры добра разумеюць, наколькі важную ролю адыгрывае Беларусь у нашай арганізацыі. Разумеюць, што генеральны сакратар таксама гэта адзначыць. Мы не ведаем, калі гэта будзе, але спадзяемся, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні", — сказала кіраўнік прадстаўніцтва.

Паводле яе слоў, Беларусь адыгрывае важную ролю ў ААН з 1945 года, калі стала заснавальнікам арганізацыі. "Цяпер, пасля 70 гадоў гэтай працы, Беларусь як ужо незалежная дзяржава выступае ў ААН як лідар некалькіх глабальных вельмі важных пытанняў — мэты ўстойлівага развіцця, барацьбы з гандлем людзьмі, кібербяспекі. Беларусь вельмі дынамічна падключаецца да гэтага пытання. Яна таксама з'яўляецца лідарам на міжнародным узроўні ў рэгіёне і донарам стабільнасці, рэгіянальнага дыялогу і супрацоўніцтва. І мы бачым гэта", — адзначыла Казана-Вішнявецкі.

Сярод найбольш важных буйных праектаў ААН у Беларусі яна назвала праект па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу ў рэгіёнах. "Ён пачынаецца цяпер. Ён неабходны, каб людзі, якія пакуль не ўдзельнічалі ў новай эканоміцы, мелі магчымасць прадуктыўнай працы і нават здолелі стварыць новыя працоўныя месцы. Гэта бізнес, які звяртае ўвагу на экалогію, на гендарную роўнасць пры найме на працу", — сказала кіраўнік прадстаўніцтва.

Паводле яе слоў, гэты праект будзе падтрымліваць людзей з пункта гледжання адукацыі і фінансаваць стартапы. "Ад гэтых праектаў будуць развівацца і іншыя праекты — напрыклад "разумныя гарады". Мясцовы ўзровень развіцця — гэта таксама пытанне, якое мы разглядалі ўчора (24 студзеня на нацыянальным форуме па мэтах устойлівага развіцця ў Мінску. — БелаПАН.). Рашэнні, якія паступаюць знізу, прапановы, ідэі, прыярытэты — вельмі важныя ў працэсе фармавання палітыкі", — падкрэсліла Казана-Вішнявецкі.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН