Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/01/29/990401_452213/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:43
29.01.2019 09:25 Грамадства, Эканоміка

Саўмін зацвердзіў палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння пры арганізацыі якасці і бяспекі харчовай прадукцыі

Мінск, 29 студзеня. Савет міністраў пастановай № 52 ад 25 студзеня 2019 года зацвердзіў палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння па арганізацыі якасці і бяспекі харчовай прадукцыі. Дакумент увайшоў у сілу 29 студзеня. 

Як паведамляе прэс-служба ўрада, палажэнне вызначае "парадак узаемадзеяння падпарадкаваных Савету міністраў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па арганізацыі якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, уключаючы ўзаемнае інфармаванне аб выяўленні магчымых рызыкаў неспрыяльнага ўплыву харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў на жыццё і здароўе чалавека, а таксама наступстваў гэтага ўплыву". 

Узаемадзеянне дзяржорганаў і арганізацый у забеспячэнні якасці і бяспекі харчовай прадукцыі ажыццяўляецца ў мэтах папярэджання, выяўлення і спынення выпуску ў абарачэнне і абарачэння на тэрыторыі Беларусі харчовай прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням да іх якасці і (або) бяспекі, устаноўленым актамі заканадаўства, міжнароднымі дагаворамі і міжнародна-прававымі актамі, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза, ЕАЭС. 

Магчымасць фармавання рызыкаў і з’яўлення наступстваў неспрыяльнага ўплыву харчовай прадукцыі на жыццё і здароўе чалавека вызначаецца дзяржорганамі і арганізацыямі па факце выяўлення не адпаведнай устаноўленым патрабаванням харчовай прадукцыі зыходзячы з характару і ступені такой неадпаведнасці і з улікам аб'ёму яе абарачэння. 

Пры выяўленні падчас ажыццяўлення сваёй дзейнасці выпадкаў абарачэння харчовай прадукцыі, якая не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, дзяржорганы і арганізацыі пісьмова інфармуюць Міністэрства аховы здароўя. 

Міністэрства аховы здароўя ў сваю чаргу праводзіць аналіз атрыманай інфармацыі і паведамляе дзяржорганам і арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у абарачэнні выяўленай харчовай прадукцыі, што не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, у тым ліку ўпаўнаважаным на прыняцце мер па папярэджанні і спыненні абарачэння на тэрыторыі Беларусі такой харчовай прадукцыі, — на працягу трох дзён з даты атрымання інфармацыі.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239